Паездка ў Венецыю для музыкаў

месца: Венецыянская вобласць, Bassano del Grappa, Італія

Удзел: бясплатна
Дарожныя траты: аплочваюцца 

для каго: моладзь 18-30 год,

якая грае на скрыпцы, альце, духавых інструмантах.

Рэгістрацыйны ўнёсак: 40 еўра

Удзельнікам, якія даслалі заявы на ўдзел да 30 красавіка будзе аддавацца перавага, заявы дасланыя пазней разглядаюцца ў другую чаргу.

 

Праект «Ноч Бетховена» адбываецца ў рамках Праграмы Еўракамісіі "Эразмус+". Афіцыйная старонка праграмы: http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/index_en.htm

Арганізатар беларускай групу «Фонд Добрая Воля».

«Ноч Бетховена» - гэта міжнародная сустрэча маладых музыкаў з розных краінаў, якія сустрэнуцца ў нефармальнай абстаноўцы для сумеснага музіцыравання, каб у канцы сустрэчы разам ажыцявіць музычны перформанс(зайграць адным аркестрам). Сустрэча накіравана на падтрымку міжнародных адносінаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, вялікая ўвага будзе прызначана для міжкультурнай камунікацыі.

Сустрэча адбываецца ў жывапіснай Венецыянскай вобласці, у горадзе Басана дэль Грапа, у рэчышчы Даламіцкіх гор.

Профіль удзельніка:

  • узрост 18-30 год;

  • музычная адукацыя;

  • музычны профіль: скрыпка, альт і духавая.

    (можна іншыя інструманты, але інструмант трэба ўзяць з сабою)

З беларускага боку запрашаем 8 удзельнікаў.

Час правядзення 24/07/2015 – 04/08/2015.

Дарога аплочваецца ўдзельнікамі самастойна, пасля сустрэчы выдаткі на праезд вяртаюцца.

Не пакрываецца толькі рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 40 еўра.

Ажыццяўляецца візавая падтрымка, кошт візы пакрываецца арганізарам.

 

Заявы на ўдзел дасылайце на prygne4any0@gmail.com

з пазнакай у тэме ліста: «Італія».

У лісце зазначце:

  • імя, прозвішча

  • узрост

  • горад

  • якая музычная адукацыя\інструмант

  • электронная пошта і тэлефон

Удзельнікам, якія даслалі заявы на ўдзел да 30 красавіка будзе аддавацца перавага, заявы дасланыя пазней разглядаюцца ў другую чаргу.