Сустрэча народных спевакоў і музыкаў у Францыі

23-31 жніўня ў французкім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы.

Крайні тэрмін падачы заяваў адсутнічае.

 

 

Сустрэча адбываецца ў рамках праекта 'Tumbalalaika', які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года.  

Пад час сустрэчы ўдзелькі прэзентуюць уласную краіну, дзеляцца выкананнем народнай творчасці і вучаць адзін аднога традыцыям сваіх продкаў, паглыбляюць веды пра гісторыю краін-удзельніц.

У сустрэчы прымуць удзел 14 чалавек ад фонда «Добрая воля» ва ўзросце ад 14 да 25 год.

Месца правядзення – Савэрн, Францыя.

____________________________________________________

Cустрэчу праводзіць арганізацыя, што робіць фестываль Балсіка:

https://www.facebook.com/BalsiKa/

http://www.balsika.org/

 

Умовы ўдзелу:

1) Узрост: 14-29 год (прыярытэт для ўзросту 16-23)

2) Наяўнасць шэнген візы ці самастойнае афармленне візы (7 людзям вярнуць грошы за атрыманне візаў) .

3) Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.

4) Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 170 еўр), харчаванне і пражыванне

5) Валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы).

Удзельнікі праграмы абавязаныя прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы. Таксама, паколькі ў праграме прымаюць удзел непаўналетнія дзеці, катэгарычна забараняецца ўжываць алкаголь, тытунь і іньшыя адурманіваючыя рэчывы. Удзельнікі, якія парушаюць гэтыя правілы праграмы, выключаюцца з праграмы, ўнесеныя імі грашовыя сродкі не вяртаюцца, а ідуць на статутныя мэты Фундацыі "Dobra wola" (Польша).

Ўсе, хто дасылае заяўку на праграму, тым самым падцьвярджае, што ён уважліва прачытаў умовы ўдзелу, зразумеў іх і абавязуецца выконваць.

Усім жадаючым прыняць удзел неабходна даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст (У тэме пазначце «Францыя: тумбалалайка») з наступнай інфармацыяй:

1) імя, прозвішча

2)узрост(дзень нараджэння)

3)род дзейнасці (навучальная ўстанова)

4)кароткае апісанне, чаму хочаце паехаць(матывцыя)

5)тэлефон

6)горад пражывання

7)наяўнасць візы

Крайні тэрмін падачы заяваў адсутнічае.

Арганізатары звяжуцца з выбранымі асобамі.