Італія. Тэатр для людзей з інваліднасцю 2.0 - моладзевы абмен

Калі: 31 сакавіка - 7 красавіка 2019
Дзе: Thiene, Італія (80 км ад Венецыі)

Для каго: 

  • моладзь з інваліднасцю і без (18-30 год)
  • асобы для суправаджэння 25+

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 5 студзеня 2019
+ падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
 

 

Царква "Узнясення" (Мінск) і Фонд "Добрая воля" (Польшча) запрашаюць у творчую паездку. Запрашаем:

-маладзь з інваліднасцю,

-іх бацькоў (ці другіх асобаў да суправаджэння) і

-неабыякавую моладзь да праблемаў людзей з інваліднасцю.

Калі сярод вашых знаёмых ёсць маладыя людзі з інваліднасцю(18-30 год), просім паведаміць ім пра гэтую магчымасць. Верагодна, для іх гэта рэдкі шанец пабываць за мяжой.

Праект адбываецца ў рамках праграмы Эразмус+.

 

Дзе, хто і калі?

Сустрэча адбываецца між 31 сакавіка і 7 красавіка 2019 (першы і апошні дзень - для прыезду і ад'езду).

Месца правядзення - горад Thiene, Італія (80 км ад Венецыі).

У абмене апроч беларусаў прымаюць удзел групы з Італіі, Балгарыі і Албаніі.

Фінальнае шоў з удзелам усіх каманд пройдзе ў канцэртнай залі Auditorium Fonato di Thiene.

 

Тэма

Праект “Teatri di carta” мае за мэта распаўсюд тэатральных формаў працы з людзямі, якія маюць інваліднасць.

Моладзевы абмен - гэта заключная частка праекта. На ім удзельнікі на практыцы спазнаюць эфекты тэатральных форм працы.

Тэатр з'яўляецца ўніверсальнай мовай, праз якую навакольнае асяроддзе робіцца прыемным і ўтульным, з дапамогай якога маладыя людзі ствараюць, узаемадзейнічаюць, эксперыментуюць, спазнаюць найбольш патаемныя часткі сябе (страхі, мары, эмоцыі) у вымярэнні, дзе няма правільных ці няправільных метадаў або адрозненняў, дзе ўсе роўныя, дзе можна «гуляць» без страху вонкавага асуджэння.

Праз тэатральны досвед праект скіроўвае ўдзельнікаў на шлях да новых адкрыццяў і асабістага росту, да развіцця здольнасцяў і асабістых інтарэсаў, ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва адзін з адным.

Праграма мерапрыемства уключае:

  • семінары па акторскім майстэрстве і імправізацыі;
  • экспрэсія выразу твара і музычная экспрэсія;
  • кітайскі тэатр ценяў;
  • харэаграфію.

Профіль удзельніка

Узрост удзельнікаў:

1)моладзь 18-30 год з інваліднасцю (4 удзельнікі)
2)лідары групы 25+ (2 удзельнікі)
3)суправаджэнне для першай групы 25+ (бацькі - 2 удзельнікі)
4)моладзь 18-30 год (4 удзельнікі)

2)валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра 

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям»

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 5 студзеня 2019
+ падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/