13 цвёрдых крокаў да лепшага жыцця (увага: толькі для пралетарыя!)
Ніжэй знаходзяцца вельмі карысныя
парады, якія падыйдуць кожнаму. Калі ласка, чытайце і станавіцеся шчаслівей, радасней і здаравей!
1. Спр
абуй не есці перад сном і заснуць з галодным страўнікам і на працягу 1-2 тыдняў ты пачнеш бачыць лёгкія вясёлкавыя сны і кожную раніцу прачынацца ў добрым настроі(канешне, калі ты не будзеш праграмаваць сябе сам на дрэнны настрой) і ўжо з запалам да любімай справы, і будзеш абуджацца зраніцы свежым, поўным сілаў - без усялякага жадання валяцца ў ложку паў-дні.
2. Паспрабуй не дадаваць у ежу два прысмакі: соль і перац, і ты пабачыш, што наесца можна ў 2-3 разы меншай колькасцю ежы; на працягу 1-2 тыдняў цела перастане ацякаць, а праз месяц ты заўважна паправіш свой стан(фігуру) - прыбярэцца лішні тлушч, які ўжо будзе замяняцца на больш якасныя часткі цела - мышцы, біцэпсы, трыцэпсы, сухажыллі і ўсялякае іншае.
3.Паспрабуйце ня піць ліманады і ўсемагчымыя газаваныя напоі, куплёныя ў краме, і ты ўбачыш, наколькі смачная звычайная вада і што для супатольвання смагі патрэбна нашмат меней. 
4.Спрабуй ня піць кавы і гарбаты на працягу двух тудняў, і ты ўбачыш, што цябе пачынае радаваць усё: ты спакойна засынаеш і глыбока спіш; ў цябе разгладзілася напружанне і зморшчыны ад панурасці і бязладдзя; і ўся лёккая (аль цяжкая) нярвовасць сышла(ці паменшала сама мала ўдвая).
5.Змагі, развітваючыся з чалавекам перастаць казаць "давай, ну...давай!" і ты пабачыш, як лёгка і прыемна развітвацца. 
6.Паспытай, як гэта: хадзіць і сядзець з выпраставанай спінай, і ты заўважыш, як палепшылася твая памяць, і наколькі хутчэй ты будзеш кумекаць і распільваць граніт навукі(лускаць цвёрдыя арэшкі). 
7. Паспрабуй у моманты, калі ты прыгадваеш чалавека, які не падабаецца табе(не забывайце гэта рабіць і тым, каго Вы любіце і кім даражыця) кожны раз уяўляць, як ты даруеш яму самы лепшы падарунак - які ты толькі можаш - ад чыстага сэрца; уяўляй, як ён будзе радавацца, як яго гэта можа змяніць і наладзіць між вамі адносіны, і ты ўбачыш, што ён будзе ставіцца да цябе ўсё лепей, як і ты да яго.
8.Паспрабуй за гадзіну-дзве да таго, як ісці ў юрцы(спаць) выключыць тэлевізар і кампутар і ты пачнеш бачыць свае жаданні і творчыя памкненні.

9.Спрабуй 2 тыдні размаўляць па тэлефоне толькі па справе і ты заўважыш, што ў адным дні 36 гадзінаў.
10.Паназірай, што будзе: калі кожны раз, як табе захочацца ўзяць цыгарэты(без патрэбы званіць па тэлефоне ці сесці за кампутар, выпіць піва) - вазьмі у рукі яблык-мандарын-апяльсін ці начысць сабе бульбы на дранікі, займіся любімай справай, на якую не хапае часу ў звычайныя дні. - Прасачыўшы паглядзі, ці не стаў ты ўдвая мацней, працаздольней і проста дужэй?
<=
11.Абавязкова паспрабуй наступнае! : кожны раз, калі загарышся рабіць нешта цікавае(няхай гэта будзе ўпершыню, няхай рэдкае і табе не ўласцівае, але тое - да чаго цябе цягне), зрабі гэта адразу, паддаўшыся душэўнаму настрою і не слухаючы пагубную "рацыянальнасць" розуму. Зрабі так і ты заўважыш, які Дух жыве ў табе: ты можаш нашмат болей, чым дазваляе табе твой розум і ягоная логіка.
12.Без сумніваў усміхайся кожны раз, калі табе захочацца ўсміхнуцца прахадзімцу ці пасажыру ў грамадскім транспарце (хай гэта нават і адна сякунда - ня важна - усміхайся), на працягу месяца ты пачнеш адчуваць, што кожны чалавек табе брат і таварыш - усе людзі на вуліцы стануць табе блізкімі і знаёмымі, так што будзеш магчы звяртацца па дапамогу да любога з іх - яны табе дапамогуць(праўда, трэба яшчэ навучыцца фармуляваць тое, чаго хочаш папрасіць, а на гэты могуць сысці цэлыя гады).
13.Паспытай водар травы, дрэваў, якія жывуць далёка ад машын і заводаў, не саромеючыся людзей, і ты адчуеш у сабе водар даўгачаканай цішыні, міру і супакою, якога так табе, мабыць, не ставала ў паўсядзённым жыцці.
(-:
/spanfont-size:1.4em;
