Тры паездкі для моладзі і маладзёвых лідараў (без абмежавання ўзростам) у замежжа

Усе праграм адбываюцца пад эгідай еўрапейскай праграмы "Моладзь у дзеянні" (Эразмус+), якія фінансуюцца Еўрапейскай Камісіяй.

Фонд «Добрая воля» (РП) запрашае моладзь у адукацыйную паездку ў Турэччыну, якая адбудзецца 1-9 чэрвеня 2014 года.

Месца правядзення - горад Мерсін. Пражыванне ў гатэлі на беразе мора.

Старонка гэталя: http://www.suphionerogretmenevi.com

Запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 15 да 25 год. Перавага будзе тым, хто першы напіша на prygne4any1@tut.by

ЗАСТАЛОСЯ АДНО МЕСЦА.

Арганізатары поўнасцю аплочваюць пражыванне і харчаванне пад час мерапрыемства, а таксама экскурсіі. 

Білеты набываць трэба самастойна. Грошы за іх вяртаюцца па прыездзе ў Турцыю, але толькі 70% усяго білета.

Арганізацыйны ўнёсак 50 Е неабходна перавесці на рахунак арганізатара на працягу аднаго дня пасля падцьверджанай рэгістрацыі.

Дасылайце свае лісты з тэмай «Турцыя»

У лісце КОРАТКА пазначце:

1) імя, прозвішча

  1. апішыце Ваш вопыт у дабраахвотнай дзейнасці

  2. ці хаціце займацца дабраахвотнай дзейнасцю ў «Добрай волі»

    Перавага будзе аддавацца тым, хто зацікаўлены быць валанцёрам арганізацыі «Добрая воля» і дапамагаць сталым людзям альбо прыёмным і шматдзетным сем'ям.

  3. Кантактны тэлефон і электронную пошту

Апошні тэрмін прыёму заяваў 30 ТРАЎНЯ.

У выпадку пытанняў можна звязвацца па тэлефоне: +375292500540

Таксама ёсць магчымасць паехаць:

 - у Арменію (без абмежавання ўзростам) 12-19 траўня

 - у Малдову (18-30 год) 21-28 траўня