Валанцёрам даюць грошы на дробныя расходы
Латвійскі антыкразісны сямейны дом запрашае на 9-месячную стажыроўку.
Дом знаходзіцца ў 120 км ад Рыгі. Маляўнічая старонка мае побач мноства азёраў, чыстае свежае паветра; невялікая адлегласць да мора.
Афіцыйная старонка www.zanteberniem.lv
На стажыроўку прымаюцца людзі 18-30 год, якія жадаюць развіваць свае навыкі ў працы з дзецьмі(пажадана наяўнасць досведу ў працы з дзецьмі.
У задачы валенцёра будзе ўваходзіць: заняткі з дзецьмі, якія па сямейных прычынах і з-за пазапраўных дзеянняў праходзяць курс рэабілітацыі і фізічнага і псіхалагічнага ўвастанаўлення. Трэба будзе дапамагаць супрацоўнікам цэнтра ў працы з дзецьмі, займаць іхны час.
Узрост дзяцей розны: ад 2 да 18 год. Часам гэта матулі з дзецьмі.
Курс праходзіць 30-60 дзён, так што дзеці часта мяняюцца.
Па дамове з цэнтрам працаваць у тыдзень трэба 38 гадзін, але па жаданні валанцёр можа працаваць панядзелак-чацьвер і тры дні адпачываць(рабіць свае справы).
Аплата месячная: 80 еўр + 140 еўр на ежу(таксама можна за бясплатна есці ў працоўным месцы разам з дзецьмі за бясплатна). Разам выходзіць 220 еўра.
аплочвае працадаўца за свой кошт:
- Прыжаванне.
- Дарогу з Беларусі і назад.
Жыллё ў трох хвілінах хады ад месца працы.
Усіх цікаўных прасім пісаць на адраз:
prygne4any@tut.by
з пазнакай "Латвія"
Да ліста далучыце кароткае апісанне:
- Імя
- узрост;
- досвед у працы з дзецьмі;
- тэлефон;
deadline 17 сакавіка
пачатак працы 17 чэрвеня
