Запрашэнне ў Італію: праект Тэатральнае майстэрства.

 

Горныя схілы Паўночнай Італіі адкрываюць свае дзверы для 4 удзельнікаў з Беларусі на міжнародную тэатральную сустрэчу-майстарклас 16-21 верасня 2014.

Месца правядзення. Горад Вербанія.

Удзел: бясплатна

Дарожныя траты: аплочваюцца

рэгістрацыйны ўнёсак: 40 еўр

Праект фінансуецца праграмай Эразмус+ «Моладзь». Арганізатар OFFICINE DUENDE актыўна дзейнічае ў ашар'і сацыяльнай ТЕАТРалогіі для дзецей, моладдзі і дарослых.Le mie foto

Удзельнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з тэхнікай сацыяльнага тэатра і развіць уласныя тэатральныя здольнасці.

Асаблівасць мерапрыемства: распрацоўка тэатральных тэхнік для сляпых, без ужывання голасу, невербальнай размовы. Кожнаму ўдзельніку дапамогуць распцаваць уласную праграмы і прадставіць яе на канцавым паказе.

Як падаць заяву на ўдзел? - глядзі ў канцы.

Праект прадугледжвае 4 дні практычных заняткаў. Усе выдаткі мерапрыемтва аплочваюць арганізатары. Дарожныя выдаткі пакрываюцца да 280 еўр.

Можна выбіраць амаль давольныя спосабы праезду: на цягніках, самалётах. Можна затрымацца па дарозе ў нейкім горадзе (Вена ці горад перасадкі), прыехаць на некалькі дзён раней, ад'ехаць пазней.

 

Сустрэча адбудзецца 16-21 верасня 2014.

Месца правядзення: Паўночна-Заходняя Італія, горад Verbania ( Piedmont), які называюць «сталіцай Еўрапейскіх Азёр». Размяшчэнне ў магнацкай сядзібе Lago Maggiore з велізарным садам і прасторай для правядзення практычных заняткаў.

130 км ад Мілану.

Самолёт Ryanair Варшава-Мілан – 90-100 еўр – два бакі.

(Дарожныя выдаткі пакрываюцца да 280 еўр).

 

Крытэры адбору ўдзельнікаў:

1)няма абмежавання ўзростам(пасля 25 год аддаецца перавага грамадскім дзеячам).

2)Удзельнікі атрымаюць бясплатныя візы для праезду.

3)Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна аплаціць 30 еўра на рахунак арганізацыі(у выпадку адмовы не вяртаецца).

4)правіла: хто першы запытаў, таму першаму адказ(улічваецца час дасланай заявы).

5)няма крайніх тэрмінаў запісу на паездку(галоўнае паспець зрабіць візу, улічваючы пачатак мерапрыемства – 16 верасня).

                             

Усім жадаючым прыняць удзел неабходна даслаць ліст на адрас prygne4any@gmail.com,у тэме пазначаючы «Тэатрабіліці». Змест ліста:

1)імя і прозвішча(як у пашпарце, ангельскімі літарамі - для запрашэння)

  • горад пражывання

  • дзень.месяц.год. - нараджэння.

2) прафесійную занятасць і зацікаўленасці(коратка)


Кожны з удзельнікаў самастойна арганізоўвае свой шлях з і на месца мерапрыемства. Ёсць магчымасць сумеснага падарожжа. Па дапамога ў пошуку білетаў пісаць на prygne4any@gmail.com

Праграма праходзіць на ангельскай мове, але магчыма зарганізаваць перакладчыка.