Гарачы тур у Грузію для моладзевага актывіста

20-24 жніўня ў Тбіліся(Грузія) адбудзецца паседжанне моладзевых арганізацый Еўрасаюза і краін Усходняга Ўзаемадзеяння. У працы мерапрыемства прымуць удзел прадстаўнікі 26 краін.

Да ўдзелу запрашаецца адзін прадстаўнік з Беларусі. Хто можа паехаць – глядзі ў канцы аб'явы.

Тбіліся

Удзел: бясплатна

Дарожныя траты: аплочваюцца

рэгістрацыйны ўнёсак: 40 еўр

Праекце «На шляху з Усходняй Еўропай». Арганізатарам з'яўляецца францускае нацыянальнае агенцтва «Эразмус+ «Моладзь». Партнёры мерапрыемства – грамадскія моладзевыя арганізацыі з Еўрасаюза і краін «Ўсходнягя ўзаемадзеяння».

Праграма адбываецца на ангельскай мове, і прадугледжвае актыўны ўдзел з боку прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц. Агулам 26 удзельнікаў(па-адным з кожнай краіны).

Арганізатары чакаюць дабраахвотнікаў, хто будзе дапамагаць у працы семінара, як каардынатар.

Кантэкст мерапрыемства: апошнія гады ў большасці еўрапейскіх краін павялічылася беспрацоўе сярод моладзі. Сваю лепту ў дадзены працэс унес эканамічны крызіс у Еўропе і астатнім свеце. Еўрапейская камісія падкрэсліла настойлівую неабходнасць вырашэння праблемы і заахвочвае выкарыстанне існуючых праграм мабільнасці, у тым ліку Праграмы для моладзі - "Erasmus +" - павялічыць працаўладкаванне моладзі і пашырыць свае творчыя, культурныя і інавацыйныя магчымасці да прадпрымальніцтва.

З пачатку рэалізацыі праграмы Erasmus +, еўрапейскія моладзевыя арганізацыі маюць шанец будаваць новыя партнэрствы для развіцця моладзевых абменаў з акцэнтам на моладзевай занятасці і прадпрымальніцтва. Французская асацыяцыя ВЕРА будзе каардынаваць семінар, арганізацыя вельмі матываваная, каб вырашаць пытанне аб моладзевай занятасці; супраца з моладзевымі арганізацыямі з краін Усходняй Узаемадзеяння дапаможа ўсталяваць новыя кантакты паміж моладзевымі арганізацыямі з краін ЕС і краін Усходняга Ўзаемадзеяння для цалкам новых міжнародных праектаў моладзевых абменаў з краінамі Усходняй Еўропы.

Семінар будзе садзейнічаць нарошчванню патэнцыялу моладзевых арганізацый, ствараючы спрыяльную прастору для працы коштам павелічэння навыкаў і ведаў удзельнікаў, а таксама стварэння сеткі міжнароднай супрацы.

 

Грузія

Крытэры адбору:

1)няма абмежавання ўзростам(пасля 25 год аддаецца перавага грамадскім дзеячам).

2)Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна аплаціць 40 еўра на рахунак арганізацыі(у выпадку адмовы ад паездкі сума не вяртаецца).

3)правіла: хто першы запытаў, таму першаму адказ(улічваецца час дасланай заявы).

4)няма крайніх тэрмінаў запісу на паездку.

5)ці жадаеце правесці блок у працы паседжання, падняць нейкую тэму і кіраваць працай паседжання? Калі жадаеце, пазначце тэму.

 

Усім жадаючым прыняць удзел неабходна даслаць ліст на адрас prygne4any@gmail.com. Пазначаўшы ў тэме ліста «Грузія», просім падаць:

1)імя і прозвішча(як у пашпарце)

  • горад пражывання

  • дзень.месяц.год. - нараджэння.

  1. прафесійную занятасць і зацікаўленасці(коратка)

Можна выбіраць амаль давольныя спосабы праезду: на цягніках, самалётах. Можна затрымацца па дарозе ў нейкім горадзе, прыехаць на некалькі дзён раней, ад'ехаць пазней.

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі. Транспартныя выдаткі аплочваюцца да 275 еўр.

Кошт білетаў у дадзены момант на самалёт:

Wizzair Кіеў – Кутаіся – 217 еўр – у 2 бакі.

Белавія: Мінск-Тбіліся - 336 еўр – два бакі.