Фестываль беларускай хрысціянскай творчасці запрашае

5-ы штогадовы  фестываль беларускай хрысціянскай творчасці «Каласы пад сярпом Тваім» запрашае ўдзельнікаў. Заключнае мерапрыемства фестывалю адбудзецца 27 верасня, творчыя працы прымаюцца да 1 верасня 2014.

Фестываль «Каласы пад сярпом тваім» штогод праходзіць у Беларусі з 2010 года. Традыцыйна праграма пачынаецца з канцэрта-адкрыцця, які праходзіць штогод вясной. Потым на працягу лета ўдзельнікі праграмы рыхтуюць свае працы і выступленні да заключнага канцэрта фестывалю. Конкурсныя працы размяшчаюцца на сайце, арганізуецца онлайн-галасаванне. Напярэдадні заключнага канцэрта журы (з улікам вынікаў онлайн-галасавання) вызначае пераможцаў конкурсу па ўзростах і намінацыях. Падчас заключнага мерапрыемствы праходзіць выстава творчых работ, выступы лепшых удзельнікаў, ўзнагароджанне лаўрэатаў.

  • Як падаць заяўку глядзіце тут http://nd.zolak.org/node/770.
  • Конкурсныя работы можна глядзець тут http://nd.zolak.org/konkurs,
  • Прагаласаваць можна тут http://nd.zolak.org/golos.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 614-87-39 Аргкамітэт фестывалю
+375 29 182-81-82 Журы фестывалю
+375 29 501-87-81 прэс-служба фестывалю

Таксама па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас, з якога прыйшло гэта пісьмо.
=
З павагай, Леанід Скарабагаты