"Больш чым надзея" шукае даследчыкаў па тэме бяздомнасці у Беларусі

Праект OVERHOPE шукае даследчыкаў на адплатнай аснове(адэкватная стаўка):

1)для стварэння рапарта па бяздомнасці сярод моладзі ў Беларусі;

2)для перакладу рапарта на ангельскую мову.

- ёсць магчымасць паўдзельнічаць у міжнароднай сустрэчы на тэму праекта ў Румыніі(Бухарэст) 23-26 сакавіка 2015 года для 2 прадстаўнікоў Беларусі(усе выдаткі аплочваюцца арганізатарамі).

Падрабязнасці ніжэй


У лістападзе 2014 года распачаўся міжнародны праект OVERHOPE(Больш чым надзея),аб'ектам якога з'яўляецца барадзьба з бяздомнасцю сярод моладзі.

У рамках праекта запланавана стварэнне агульнага рапарта аб становішчы маладых бяздомных людзей у Беларусі. За складанне рапарту прадугледжаны ганарар у адпаведнасці з часткай выканай працы.

Рапарт будзе складацца з наступных раздзелаў:

1. Бяздомныя маладыя людзі ў Мінску

2. Беларусь: погляд на бяздомных(перспектывы для бяздомных, які лёс іх чакае ў Беларусі, як гэта адбіваецца на грамадстве ў агульным;стаўле-нне грамадства да бяздомных)

3. Станоўчы досвед пераадольвання бяздомнасці ў Беларусі(сацыяльныя механізмы дзяржавы і прыватных асобаў, арганізацыяў, рухаў)

4. Практыка інтэграцыі бяздомнай моладзі ў навучальныя(адукацыйныя)курсы або ў працэсе працы(працаўладкавання)

6. Прыклады добрай інфраструктурай ў горадзе Мінску, якая дапамагае бяздомным, у прыватнасці маладому яго пакаленню.

7. Прапановы для паляпшэння сітуацыі ў Мінску(канкрэтныя прапановы для ўладаў горада, краіны, прыватных арганізацыяў, буйных прадпрыем-стваў)

 

Калі тэма Вашых навуковых зацікаўленасцяў, даследванняў супадае са спісам вышэй, калі ласка пішыце нам. Такія грамадска-важныя дадзеныя павінны быць агучаныя. Перавага аддаецца даследчыкам з навуковай ступенню. Але істотнасць даследвання з'яўляецца галоўным крытэрам адбору.

Таксама шукаем перакладчыка(аў) рапарта на ангельскую мову. Ганарар для перакладчыкаў гарантаваны.

 

Запрашаем да праекту суб'екты права і фізічныя асобы, якія ўжо працуюць у дадзеным напрамку для супрацы ў апісаным ніжэй ашар'і.

Кантакт з беларускім каардынатарам prygne4any@gmail.com, з пазнакай у лісце OVERHOPE.

___________________________________________________

Аб праекце:

Праект OVERHOPE б'е ў набат аб праблеме бяздомнасці сярод маладога пакалення. Партнёры спадзяюцца выпрацаваць найлепшыя практычныя вырашэнні для сацыяльнай работы з моладзю, для патрэбаў навучальных семінараў і для стварэння занятасці для моладзі; палепшыць інфраструктуру для праблемнай моладзі, якой пагражае бяздомнасць.

Працягласць праекту 36 месяцаў, падчас якіх адбудзецца 14 міжнародных кансультацый паміж партнэрскімі арганізацыямі. Агульны бюджэт на інтэлектуальныя вынікі праекту(практычныя рашэнні) складае каля 80 тысяч еўра.

 

Праект ажыццяўляецца ў рамках праграмы «Эразмус+», якая была прынятая Еўрапарламентам 11 снежня 2013 года. Нямецкае нацыянальнае агенцтва зацвердзіла праект таварыства «Jugend Bildung Hamburg», якое з'яўляецца каардынатарам праекта.

Партнэрскімі краінамі з'яўляюцца:

 

Нямеччына;

Турцыя

Румынія

Італія

Партугалія

Беларусь

 

Свае прапановы і канкрэтныя ідэі, як можна выкарыстаць міжнародную супрацу ў дадзеным праекце для дасягнення пастаўленый мэты, дасылайце на адрас prygne4any@gmail.com