Паездкі музычнай групы
Шаноўныя браты і сёстры, віньшуем вас са Святам Божага Нараджэння! Усяго вам самага найлепшага ў новым 2016 годзе!
Дзякуем усім, хто запрасіў нашу музычную групу на госці. Мы з задавальненнем усе вашыя запрашэнні прымаем і абавязкова прыедзем. Мы зацікаўленыя ў тым, каб наведаць усе куткі нашай цудоўнай казачнай краіны Беларусь.
Нажаль, графік паездак крыху парушыўся. Гэта звязана з тым, што ў нас быў каранцін (вятранка). Зараз даты паездак зрушыліся прыкладна на тры тыдні. У астатнім усе нашыя дамоўленасці застаюцца ў сіле.
Яшчэ раз віньшуем вас са Святам Раства Хрыстова!
Прыміце, калі ласка, на віньшаванне ад нас гэты раждественскі спеў. Хай згіне варожасць, нячыстасць і ўсё злое, хай Гасподзь Бог дасць вам радасць у сэрцы і супакой. Хвала Хрысту!
P.S.
Канцэрт-адкрыццё фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім — 2016» адбудзецца 30 студзеня. Запрашаем да ўдзелу музычныя групы і выканаўцаў-салістаў.
=
З павагай, Леанід Скарабагаты,
фестываль «Каласы пад сярпом Тваім»
+375 29 501-87-81
https://youtu.be/a1fKKXAZjOI
