Міжнародная сустрэча маладых музыкаў ў Літве «Make your life with music»
25 лістапада - 4 снежня![]()
у горадзе Aukštadvaris (Літва, Віленская акруга)
для музыкаў 16-25 год
Дэдлайн падачы заявы адсутнічае\ перавага аддаецца тым, хто раней даслаў заяву - засталося 10 месцаў
Прафесіяналізм не з'яўляецца перавагай. Вітаюцца пачаткоўцы.
Выдаткі на праезд да месца правядзення, пражыванне і харчаванне – пакрываюцца арганізатарамі.
Рэгістрацыйны ўнёсак для ўдзельніка – 30 еўра.
Фонд «Добрая воля» (Польшча) запрашае прыняць удзел моладзь ва ўзросце 16-25 год і 2 чалавек без узроставага абмежавання ў якасці кіраўнікоў групы.

Умовы ўдзелу:
1) магчымасць ўдзельнічаць на працягу ўсёй сустрэчы;
2) пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Беларусь-Літва-Беларусь) – пакрывае арганізатар; арганізацыю даезду (білетаў) бярэ на сябе Фонд «Добрая воля»;
3) узроставае абмежаванне – 16-25 год для ўдзельніка, 18 і старэй – для кіраўніка групы;
4) наяўнасць шэнген візы (магчымасць аформіць самастойна) – візавая аплата вяртаецца;
5) валоданне ангельскай мовай на базавым узроўні (мова правядзення сустрэчы);
6) рэгістрацыйны ўнёсак 30 еўра;
Каб падаць заяву на ўдзел, калі ласка, прайдзіце па спасылцы. Дэдлайна для падачы заявы няма\ перавага аддаецца асобам, якія раней дашлюць сваю заяву.
Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Праект зацверджаны Нацыянальным Агенцтвам Літвы. НДА IUVENIS ANIMUS (Літва) – арганізатар праекта.

