Ці адменяць смяротнае пакаранне ў Беларусі

Чаму я супраць смяротнага паракання?

 

Абставіны смяротнага пакарання ў Беларусі наступныя: штогод страляюць каля 5 чалавек(звычайна забойцаў). Ці варта змагацца за адмену і так зведзенага на не смяротнага пакарання ў Беларусі? Канешне, варта.

 

Беларускае смяротнае пакаранне — гэта перш за ўсё сцяня паміж Еўропай і Беларуссю, якая пазбаўляе нашую краіну членства ў мностве міжнародных і еўрапейсціх арганізацыяў, крытэрам уступлення ў якія з'яўляецца адмена ці мараторый на смяротнае пакаранне. Зразумелая справа, што нашая Радзіма губляе мноства міжнародных сувязяў і эканамічных партнёраў, якія ўсё яшчэ думаюць, што Беларусь — першабытная цывілізацыя, раз у ёй захавана смяротнае пакаранне, даўно адмененае ўва ўсёй Еўропе.

 

Чаму я пачынаю з эканамічных выгодаў? Таму што яны больш за ўсё ўплываюць у цяперашнім свеце на прыняцце рашэнняў. Ніякія гуманітарныя ці сацыяльныя каштоўнасці не з'яўляюцца чыннікам зацікаўленасці міліёнаў. Людзі думаюць аб грашах, таму зацікаўліваць іх і трэба грашыма.

 

Той, хто кажа, што пажыццёва ўтрымліваць смяротнікаў, бессэнсоўная растрата грашоў, з'яўляецца недальнабачным палітыкам і прастафіляй у міжнародных адносінах. Адмена смяротнага пакарання з'яўляецца сёння адной з асноўных тэмаў для маніпуляцый Захаду ў дачыненні да Беларусі. Няўжо гэта многага варта: утрымліваць людзей з пажыццёвым зняволеннем, якіх колькасць у сярэднім па 5 чалавек у год? Ці не больш важкі ўнёсак прынясуць новыя міжнародныя прадпрыемствы і добрасуседскія адносіны? - пытанне досыць складанае, аднак калі граматна падыйсці да пытання, усё можа атрымацца й ня дрэнна.

 

Можна падсумаваць: меркаванне, што замена смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне прынясе рэспубліцы толькі дадатковы бессэнсоўная грашовыя выдаткі, не знаходзіць падтрымкі ў свеце лагічных развагаў.

 

Па-другое, людзей з зоны выкарыстоўваюць для прамысловых мэтаў. Калі мы купляем у краме танныя алоўкі, лыжкі-саганкі, сшыткі і ўсялякае іншае, мы часта не задумваемся, чаму яны такія танныя і хто іх мог вырабляць. Не ўсе магчыма ведаюць таксама, што частка парыкоў робіцца з валасоў зняволеных(часцей жанчын). Таму я не дзіўлюся, калі людзі не даацэньваюць ролю ўстановаў зачыненага тыпу. Шмат для каго яны становяцца сапраўдным домам, дзе самотны чалавек знаходзіць блізкіх для сябе людзей, ці пляцоўкай для асабістага развіцця — кожны, я думаю, чуў пра зэкаў мастакоў, спевакоў, пісьменнікаў і інш.

 

Смяротнае пакаранне не вырашае аніводнай праблемы, нават помсты, бо гэта ўнутраная праблема. А гуманнае стаўленне да чалавека, у тым ліку да кожнага, без сумніваў можа прынесці свой плён.

Комментарии

Згодная,а па сему падтрымліваю думку!